Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з 3 лютага па 30 ліпеня 2025 года праводзіць Дзесяты дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.
Марафон накіраваны на навучанне тэхналогіям стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» ў 2016-2024 гадах.
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца ІКТ-актыўныя педагогі і вучні з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных праектаў для дашкольнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў.
Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне трэба да 9 лютага аўтарам будучых сеткавых праектаў і вэб-квестаў запоўніць форму рэгістрацыі, будучым настаўнікам – электронную анкету.
Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафону «Купалаўскія праекты 2025» можна знайсці ў Палажэнні аб марафоне і на сайце «Купалаўскія праекты».
Кантакты:
Кантактная асоба – дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава.
Тэл.: +375-152-39-58-95
E-mail: kupala.project@gmail.com