16 красавіка на факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны навуковы семінар "Роля падрыхтоўкі эканамічных кадраў у забеспячэнні ўстойлівага развіцця і эфектыўнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", які арганізаваны з прымяненнем сучасных ІКТ-тэхналогій і аб'яднаў экспертаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Суарганізатарам дадзенага навуковага мерапрыемства выступіў Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, прадстаўнікі якога прынялі ўдзел у афлайн фармаце. Супрацоўніцтва з гэтай навучальнай установай ФЭУ ажыццяўляе з 2022 года.