У гэтым годзе фестываль сабраў усіх удзельнікаў у рамках важнай тэмы – «Дыялог культур у імя міру», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Фестываль працягнецца два дні, вынік яркай падзеі падвядзе ўрачыстае закрыццё, падчас якога рабятам уручаць сертыфікаты ўдзельнікаў.
Гродзенскія сустрэчы ўжо які год збіраюць рабят з розных гарадоў, каб не проста пагутарыць, а падзяліцца вопытам дзейнасці сваіх клубаў, пазнаёміць з асаблівасцю працы і асноўнымі праектамі, якія рэалізуюцца на базе размяшчэння клуба. Удзельнікаў чакае цікавая праграма, пабудаваная па прынцыпе "роўны навучае роўнага". Студэнты самастойна ствараюць навучальныя праграмы для трэнінгаў, адбіраюць актуальныя галіны для паляпшэння камунікатыўных навыкаў. Клубы актыўна працуюць у розных сферах, прыцягваючы ўвагу студэнтаў да рухаў, прысвечаных здароваму ладу жыцця і экалагічнаму ўсведамленню.
– І няхай фестываль працягнецца толькі два дні, але мы спадзяемся, што за гэты час рабяты набудуць неабходныя навыкі і ўражанні, завядуць новыя знаёмствы і адкрыюць у сабе да гэтага невядомыя здольнасці, – адзначылі арганізатары.
Удзельнікаў чакае “МедыяДэтэктыў” па вырашэнні пытанняў па праблемах прафесійнай этыкі, плагіяту, верыфікацыі інфармацыі ў журналістыцы і іншых аспектах журналісцкай працы. Таксама пройдзе трэнінг «Майстэрства камунікацыі», майстар-клас ад Дэбат клуба ГрДУ па развіцці талерантнасці, навыкаў аратарскага майстэрства, логікі, крытычнага мыслення і лідарскіх якасцяў моладзі, relax-трэнінг (Арт-давер) і шмат іншага!