24 красавіка ў 18:30 запрашаем усіх аматараў танцаў на адкрыты агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «СТЫЛЬ-ДЭНС - Энергія. Прыгажосць. Гармонія». Гэта падзея стане сапраўдным святам для ўсіх, хто шануе мастацтва танца!
Фестываль стане пляцоўкай для дэманстрацыі лепшых танцавальных стыляў: ад хіп-хопа і джаз-фанка да класічнага танца і сучаснага кантэмпары. Удзельнікі прадэманструюць сваё майстэрства і крэатыўнасць, дзівячы неверагоднымі нумарамі, якія захопяць дух і падораць гледачам яркія эмоцыі.
Фестываль уключае ў сябе некалькі намінацый, такіх як Street show (хіп-хоп, джаз-фанк, стрыт, брэйк данс і іншыя вулічныя стылі), dance show (джаз, мадэрн, кантэмпары, класічны танец), free show (вольная танцавальная лексіка), сола і дуэт.
Удзел могуць прыняць студэнты першай і другой ступені дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку замежных студэнты, а таксама навучэнцы каледжаў і танцавальныя калектывы горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Узрост удзельнікаў складае ад 15 да 25 гадоў.
Рэгламент танцавальных кампазіцый: для сола – да 2 хвілін, для дуэтаў – да 2:30 хвілін, а для каманд – ад 2:30 да 4 хвілін. Удзел у конкурсе бясплатны. Арганізатар пакідае за сабой права аб'ядноўваць ці выдаляць намінацыі ў выпадку невялікай колькасці зарэгістраваных удзельнікаў.
Рэгістрацыя на ўдзел у маштабнай падзеі адкрыта да 17 красавіка ўключна. Заяўкі прымаюцца ў пісьмовым ці электронным выглядзе на адрас ct@grsu.by. Музычнае суправаджэнне, а таксама відэа і фота павінны быць прадстаўлены ў арганізацыйны камітэт у дзень фестывалю.
Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуцца па тэлефоне: 8 (0152) 62 60 42. Не прапусціце шанц стаць часткай яскравай падзеі і атрымаць асалоду ад сапраўднага мастацтва танца ў выкананні таленавітых удзельнікаў!
