У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адбыўся турнір па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды-2016. Удзельнікамі першынства сталі студэнты 13 факультэтаў ВНУ.
Купалаўцы змагаліся за перамогу ў два этапы: у першым спаборнічалі за выхад у фінал, у другім правялі шэраг гульняў, падчас якіх вызначыліся пераможцы і прызёры турніру.
Першае месца ў спаборніцтвах заваявалі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан факультэта - Алена Мікалаеўна Лівак).
Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан факультэта - Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).
Трэцяе месца ў каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахаў, дэкан факультэта - Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын).
- В ГрГУ имени Янки Купалы прошел турнир по шахматам среди студентов вуза
- В турнире по шахматам приняли участие студенты 13 факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- За право называть лучшим в турнире по шахматам сражались парни и девушки
- В турнире по шахматам приняли участие студенты 13 факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- Третье место в турнире по шахматам заняла команда команда факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы
- Второе место заняли представители факультета экономики и управления ГрГУ имени Янки Купалы
- Первое место в соревнованиях завоевали студенты факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы
- Победители и призеры турнира по шахматам в ГрГУ имени Янки Купалы