У Мінску з 29 лютага па 2 сакавіка 2016 года праходзіла адборачнае першынства Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць абласных каманд і адна каманда г. Мінска.
У склад зборнай Гродзенскай вобласці ўвайшлі спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках чатырохдзённай барацьбы майстар спорту, курсант 2 курса Аляксей Ажэль атрымаў перамогу над супернікамі ў вагавой катэгорыі 74 кг (трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Эдвардавіч Шарко). Таксама пераможцам у вагавой катэгорыі 100 кг стаў кандыдат у майстры спорту, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кірыл Гнідаш (трэнер - суддзя Гродзенскай ААС БФСТ «Дынама» Юрый Рыгоравіч Лавейкін).
Студэнты ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь у канцы красавіка 2016 года прадставяць краіну на першынстве Еўропы сярод юніёраў і юніёрак, юнакоў і дзяўчат па самба ў г. Тулуза (Францыя).