У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года прайшоў семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
У сценах купалаўскага ўніверсітэта гасцей вітаў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько.
Затым перад аўдыторыяй выступіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Вячаслаў Валянцінавіч Баклага: «Сімвалічна, што гэтая сустрэча праходзіць у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якую павінны выконваць усе, у тым ліку і замежныя грамадзяне». Затым Вячаслаў Валянцінавіч ахарактарызаваў крымінальную сітуацыю ў Гродзенскай вобласці за 2015 год і прадставіў актуальную статыстыку.
Аб найбольш частых парушэннях правілаў дарожнага руху і іх прафілактыцы распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Людміла Ігараўна Ракевіч.
Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Ірына Гіляр'еўна Мартынава і інспектар па грамадзянстве і міграцыі Вольга Уладзіміраўна Генюш асвятлілі пытанні афармлення і атрымання віз і абмеркавалі праблемы праваахоўнага характару, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца замежнікі.
У час сустрэчы замежныя студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавяць, звязаныя са знаходжаннем у нашай краіне.
- В День Конституции Республики Беларусь представители УВД Гродненского областного исполнительного комитета встретились с иностранными студентами ГрГУ имени Янки Купалы
- Перед иностранными студентами ГрГУ имени Янки Купалы выступил начальник управления охраны правопорядка и профилактики милиции общественной безопасности УВД Гродненского облисполкома В.В. Баклага
- Иностранным студентам ГрГУ имени Янки Купалы рассказали о наиболее частых правонарушениях, которые совершают иностранцы
- Во время встречи иностранные студенты имели возможность задать вопросы, которые связаны с пребыванием в Беларуси
- О наиболее частых нарушениях правил дорожного движения и их профилактике рассказала инспектор отделения агитации и пропаганды ГАИ УВД Гродненского облисполкома Л.И. Ракевич