Цэнтр літоўскай мовы і культуры
Вучэбна-метадычны кабінет “Цэнтр літоўскай мовы і культуры” створаны загадам рэктара № 1323 ад 07.10.2010 г. з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу і паляпшэння рэалізацыі місіі, бачання, палітыкі, патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту ўніверсітэта.
Для рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” і Інстытутам літоўскай мовы Літоўскай Рэспублікі распрацавана Праграма міжнароднага супрацоўніцтва.
Каардынацыю дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу па метадычным забеспячэнні навучальнага працэсу ў вывучэнні літоўскай мовы і культуры ажыццяўляе дэкан філалагічнага факультэта І.С. Лісоўская і заг. кафедры англійскай філалогіі А.Л. Малышава.
Задачы і функцыі Цэнтра:
- задавальненне патрэбаў як студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў універсітэта, так і максімальна шырокага кола іншых зацікаўленых асоб;
- стварэнне фонду вучэбнай і метадычнай літаратуры па напрамках падрыхтоўкі;
- забеспячэнне вучэбна-метадычнай, навуковай і даведачнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, дапаможнікамі для індывідуальнай работы;
- арганізацыя і правядзенне метадычных нарад, семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў; удзел у арганізацыі конкурсаў, алімпіяд, віктарын, дыспутаў, навукова-практычных канферэнцый, сустрэч у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва.
Від супрацоўніцтва:
- навуковае супрацоўніцтва ў галіне філалагічных навук па наступных напрамках: дыялекталогія, фразеалогія, лінгвакультуралогія, тэорыя і практыка перакладу, сацыялінгвістыка, лексікаграфія, культуралогія; рэгіяналістыка, турызм, краязнаўства;
- ажыццяўленне абмену навукова-метадычнай літаратурай, якая выдаецца ў абодвух установах;
- запрашэнне ў рамках праграмы “Запрошаны прафесар” вядучых спецыялістаў з Інстытута літоўскай мовы;
- публікацыі сумесных навуковых даследаванняў: падрыхтоўка зборніка сумесных навуковых артыкулаў вучоных абедзвюх устаноў;
- правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый;
- арганізацыя сумесных дыялекталагічных экспедыцый;
- арганізацыя навуковых стажыровак.
Для правядзення факультатыўных заняткаў па літоўскай мове для студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта турызму і сэрвісу запрошаны выкладчык літоўскай мовы Петрас Сточкус.
Навучанне праводзіцца ў дзвюх групах. Агульная колькасць навучэнцаў 30 чалавек.
Цэнтр створаны з мэтай папулярызацыі і вывучэння літоўскай мовы, культуры і гісторыі Літвы, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, выканання комплексу адміністрацыйных, арганізацыйных мерапрыемстваў.
Кантакты:
Цэнтр перакладаў пры філалагічным факультэце
Цэнтр ажыццяўляе пісьмовыя пераклады дакументаў любой тэматыкі, якія не падлягаюць натарыяльнаму запэўненню, як з замежнай мовы (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы), так і на замежную мову (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы).
Цэнтр аказвае паслугі сінхроннага і паслядоўнага перакладаў на розных мерапрыемствах і дзелавых сустрэчах (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы).
- Кантактныя тэлефоны: 8(152) 77-03-39, 689-75-60 (Velcom)