9 мая купалаўцы прымуць удзел у шэсцях святочных калон ва ўсіх рэгіёнах Гродзенскай вобласці. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйдуць з партрэтамі сваіх родных і блізкіх, якія былі сведкамі падзей 1941-1945 гг.
Мерапрыемствы стануць часткай абласной акцыі «І ў памяці навекі імёны ...», якая стартавала ў канцы сакавіка гэтага года ў рамках справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў пры ўдзеле старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова.
Асноўнай мэтай акцыі, як адзначаюць купалаўцы, з'яўляецца ўвекавечанне памяці пра пакаленне Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты плануюць стварыць інтэрнэт-супольнасці ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», якія ператворацца ў віртуальныя музеі.
Акцыя завершыцца 22 ліпеня 2017 года: у гэты дзень плануецца прэзідэнтацыя кнігі Гродзенскай вобласці «І ў памяці навекі імёны ...» пра пакаленне Вялікай Айчыннай вайны Гродзеншчыны.
- В акции «И в памяти навеки имена…» приняли участие студенты ГрГУ имени Янки Купалы и председатель Гродненского областного исполнительного комитета В.В. Кравцов
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы рассказали ветеранам города и области об акции «И в памяти навеки имена…»
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы рассказали ветеранам Гродненщины об акции «И в памяти навеки имена…»
- Студенты ГрГУ имени Яки Купалы приняли участие в акции «И в памяти навеки имена…»
- Купаловцы планируют провести памятную акцию в течении двух лет
- Завершится акция «И в памяти навеки имена…» 22 июля 2017 года презентацией одноименной книги