У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках цыкла творчых мерапрыемстваў "Студэнцтва - Году культуры" 19 красавіка 2016 года адбыўся конкурс чарлідарскіх груп.
16 камандам студэнтаў нашай ВНУ, навучэнцаў Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў, школ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна на працягу 3 хвілін трэба было прадставіць яркія танцавальныя нумары ў стылі каманд падтрымкі і прыдумаць арыгінальныя «крычалкі».
Ацэньваліся выступы канкурсантаў у дзвюх намінацыях - танцавальнай (Dance) і спартыўнай (Cher). Судзейская калегія ўлічвала ўзровень мастацкай і тэхнічнай якасці кампазіцыі, відовішчнасць, сінхроннасць удзельнікаў, гнуткасць, расцяжку ў выкананні гімнастычных і акрабатычных элементаў, чар-скачкі, складанасць праграмы і неардынарнасць творчай ідэі.
Па выніках конкурсу пераможцамі былі прызнаны каманды факультэта эканомікі і кіравання і факультэта фізічнай культуры.
Другімі апынуліся прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і школ Ленінскага раёна г. Гродна.
Трэцяе месца ў студэнтаў юрыдычнага факультэта і школьнікаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Наступны конкурс марафону пройдзе 26-28 красавіка. Прадстаўнікі ад кожнага факультэта і каледжаў ВНУ прымуць удзел у цыкле спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я». У рамках гэтага конкурсу ўдзельнікам трэба будзе паказаць свой спартыўны спрыт.
Сачыце за правядзеннем марафону на сайце нашага ўніверсітэта!
- В ГрГУ имени Янки Купалы в рамках гражданско-патриотического марафона «Вместе – за сильную и процветающую Беларусь» прошел конкурс черлидерских команд
- В конкурсе приняли участи студенты 14 факультетов ГрГУ имени Янки Купалы, учащиеся Гуманитарного и технологического колледжей, а также команды школьников Ленинского и Октябрьского районов г. Гродно
- На достойном уровне перед жюри выступила команда педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы
- Второе место в конкурсе заняли представители Гуманитарного колледжа ГрГУ имени Янки Купалы
- Победителями были признаны студенты факультета экономики и управления ГрГУ имени Янки Купалы
- Интересным, по мнению жюри, оказалось выступление студенток факультета психологии ГрГУ имени Янки Купалы
- Не менее зрелищно выступила команда студентов факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы