Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20-21 мая 2016 года праводзіць Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- архітэктура будынкаў і збудаванняў;
- новыя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, сучасныя метады разліку;
- тэхналогія вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый;
- сучасныя тэхналогіі і арганізацыя будаўніцтва;
- энергазберажэнне ў будаўнічай галіны;
- фізіка-матэматычныя метады ў будаўніцтве.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 мая 2016 года выслаць на электронную пошту conf.isf.2016@gmail.com:
1) запоўненую заяўку;
2) матэрыялы артыкула для зборніка, аформленыя ў адпаведнасці з прыкладаемымi патрабаваннямі;
3) адсканіраваную (сфатаграфаваную) квітанцыю.
З умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 230023 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22 (інжынерна-будаўнічы факультэт)
Тэл.: 8 (0152) 41-00-18
E-mail: conf.isf.2016@gmail.com
Web: http://fbt.grsu.by