У 2015/2016 навучальным годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сфарміраваны 28 студэнцкіх атрадаў.
У цяперашні час купалаўцы працуюць на Астравецкай АЭС, дапамагаючы будаўнікам ва ўзвядзенні важнага стратэгічнага рэспубліканскага аб'екта.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць у якасці выхавацеляў у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Жамчужына Расіі» (г. Анапа), «Ластаўка» (Астравецкі раён), «Зорка» і «Купалінка» (Гродзенскі раён), а таксама ў аддзеле адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Купалаўцы з'яўляюцца актыўнымі работнікамі і на гродзенскіх прадпрыемствах - УДП «Гродзенскі кансервавы завод», ААТ «Малочны свет», ААТ «АВС» і ДЛГУ «Гродзенскі лясгас».
Акрамя таго, студэны працуюць і ў нашай ВНУ: у атрадзе лабарантаў, адміністрацыйна-гаспадарчым упраўленні, на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі і ў прыёмнай камісіі.