Сустрэча прайшла 9 верасня 2016 года ў гонар 14-годдзя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Яе ўдзельнікамі таксама сталі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава і сакратар ПА/РК ГА «БРСМ» Андрэй Генадзевіч Есін.
Вітаючы прысутных, рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль павіншаваў усіх з гадавінай стварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
– Сёння гэтая арганізацыя па праву з'яўляецца лідарам у генерацыі ідэй, якія пастаянна падтрымліваюць прадстаўнікі органаў улады, дапамагаючы маладым людзям рэалізаваць іх ініцыятывы і праекты, - падкрэсліў рэктар.
Андрэй Дзмітрыевіч заклікаў купалаўцаў да актыўнага дыялогу, падчас якога студэнты маглі прадставіць свае ідэі і напрацоўкі, карысныя як для нашай alma mater, так і для ўсяго Гродзенскага рэгіёну.
Студэнты прапанавалі стварыць так званы Цэнтр валанцёраў, дзе ўсе жадаючыя будуць аказваць дапамогу пажылым людзям, шматдзетным сем'ям і ўсім тым, хто жыве ў нястачы ў выпадку неабходнасці на бязвыплатнай аснове. Таксама сярод прапаноў - стварэнне абласнога аб'яднання МААП пры ўдзеле прадстаўнікоў УУС і іншых праваахоўных органаў, карпаратыўнага элемента адзення для ўсёй акадэмічнай супольнасці купалаўцаў, арганізацыя міжуніверсітэцкіх семінараў з мэтай абмену вопытам паміж студэнцкімі атрадамі, міжнароднага маладзёжнага лагера на Аўгустоўскім канале, маштабнае правядзенне агульнаўніверсітэцкага турзлёту.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы падтрымаў ініцыятывы рабят і запэўніў, што пры рэалізацыі іх праектаў будзе аказана разнастайная дапамога.
Пра поспехі ПА / РК ГА «БРСМ» на сустрэчы распавёў яе сакратар Андрэй Генадзевіч Есін. У цяперашні час арганізацыя налічвае больш за 5 тысяч купалаўцаў, што складае 67% ад агульнай колькасці студэнтаў. Лідар аб'яднання падкрэсліў, што колькасць удзельнікаў ГА «БРСМ» штогод становіцца больш, і гэты факт з'яўляецца індыкатарам даверу моладзі. Таксама Андрэй Генадзевіч адзначыў паспяховае і плённае супрацоўніцтва арганізацыі з шэрагам адміністрацыйных структур рэгіёну. Акрамя таго, актывісты штогод праводзяць шэраг акцый, у тым ліку і дабрачынных, накіраваных дапамагчы розным слаям насельніцтва. Студэнты ўдзельнічаюць, перамагаюць і займаюць прызавыя месцы ў такіх праектах, як «100 ідэй для Беларусі», «Студэнт года», «Каралева вясна», «Валанцёр года», «Лепшы камандзір атрада», «Лепшы штаб працоўных спраў».
У канцы сустрэчы было вырашана правесці такі адкрыты дыялог у наступным годзе - на 15-годдзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
- На открытый диалог были приглашены активисты ПО/РК ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы
- Во время встречи купаловцы предлагали свои идеи и наработки, полезные как для нашей alma mater, так и для всего Гродненского региона
- Во время встречи купаловцы предлагали свои идеи и наработки, полезные как для нашей alma mater, так и для всего Гродненского региона
- В ГрГУ имени Янки Купалы прошла встреча ректора А.Д. Короля с активистами ПО/РК ОО «БРСМ»
- В конце встречи купаловцы вместе с ректором А.Д. Королем сделали фото на память