У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі эстрадныя канцэрты з удзелам нашых выпускнікоў і студэнтаў.
Перад аўдыторый выступілі тэатр гумару «Канкан», віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча, фрык-тэатр «Гексаген», салістка і студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Крысціна Пронская, інструментальны дуэт Максіма Казуленка і Ягора Савіцкага, а таксама ілюзіяніст Кірыл Швец.