У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 верасня адбылося канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Свята сабрала лепшых педагогаў Гродзеншчыны.
Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Генрыхавіч Сангін і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Віктараўна Грышэчка.
Павіншаваў педагагічную грамадскасць г. Гродна і Гродзенскай вобласці рэктар нашай альма-матэр. Андрэй Дзмітрыевіч Кароль адзначыў, што прафесія настаўніка з'яўляецца стрыжневай у кожным грамадстве. Сучасны свет патрабуе ад педагога не столькі перадаць інфармацыю вучню, а колькі дапамагчы яму самарэалізавацца, пабудаваць індывідуальную адукацыйную траекторыю. Аднак ёсць нешта больш глыбокае і непадуладнае часу - асабісты прыклад самога настаўніка, тое, што кожны вучань праносіць праз усё жыццё. Напярэдадні свята Андрэй Дзмітрыевіч пажадаў гасцям сустрэчы моцнага здароўя, цярпення, сіл, упэўненасці, дабрабыту, але галоўнае, каб настаўнікі адраджаліся ў сваіх вучнях, а вучні - у сваіх педагогах.
Таксама словы ўдзячнасці ў адрас настаўнікаў Гродзеншчыны прагучалі ад начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Генрыхавіча Сангіна.
- Галоўная задача настаўніка - навучыць маленькага чалавека быць грамадзянінам сваёй краіны, - падкрэсліў Аляксандр Генрыхавіч. - Я вельмі ганаруся тым, што з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам упраўленне адукацыі мае цеснае і даўняе супрацоўніцтва.
Аляксандр Генрыхавіч падзякаваў акадэмічную супольнасць нашай ВНУ за сумесную штодзённую плённую і дзейсную працу, за моцнае плячо, якое выкладчыкі падстаўляюць сістэме адукацыі вобласці.
Падчас свята адбылася цырымонія ўзнагароджання. Рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль уручыў дырэктарам школ Гродзеншчыны сертыфікаты аб прысваенні статусу «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы». Класныя кіраўнікі атрымалі падзячныя лісты за высокакваліфікаваную падрыхтоўку абітурыентаў і садзейнічанне ўмацаванню іміджу купалаўскага ўніверсітэта. Начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў, прадстаўнікі дашкольных устаноў адукацыі, школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў адзначаны граматамі і падзячнымі лістамі ГрДУ імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у грамадзянска-патрыятычным марафоне. Таксама падзячныя лісты купалаўскага ўніверсітэта за актыўную працу з навучэнскай моладдзю атрымалі дасведчаныя педагогі вобласці, якія ў рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара правялі майстар-класы.
Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узнагароды за дзейсную працу па падрыхтоўцы навучэнцаў да прадметных алімпіяд прадстаўнікам акадэмічнай супольнасці ГрДУ імя Янкі Купалы і маладым педагогам, выпускнікам купалаўскай ВНУ, імёны якіх занесены ў віртуальную Кнігу Пашаны маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці ўручыў начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Генрыхавіч Сангін.
З музычнымі і танцавальнымі віншаваннямі перад гасцямі свята выступілі хор Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, ансамбль народнай песні «Ясница», вакальны ансамбль «УНИSONG», а таксама калектывы агульных сярэдніх устаноў адукацыі - узорны ансамбль народнага танца «Мара» і ўзорная студыя эстраднага танца «Динамика».
- С музыкальными и танцевальными поздравлениями перед гостями праздника выступили коллективы общих средних учреждений образования г. Гродно
- Поздравил педагогическую общественность г. Гродно и Гродненской области ректор ГрГУ имени Янки Купалы А.Д. Король
- С музыкальными и танцевальными поздравлениями перед гостями праздника выступил ансамбль народной песни факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы «Ясница»
- Начальник управления образования Гродненского областного исполнительного комитета А.Г. Сонгин вручил представителям академического сообщества ГрГУ имени Янки Купалы награды за результативную работу по подготовке учащихся к предметным олимпиадам
- Перед многочисленным педагогическим сообществом выступили коллективы общих средних учреждений образования г. Гродно
- Музыкальным номером педагогов Гродненщины поздравил вокальный ансамбль ГрГУ имени Янки Купалы «УНИSONG»