Конкурс сацыяльных эксперыментаў, арганізаваны Фондам «Грамадская думка» (Масква, Расія), быў накіраваны на правядзенне эксперыменту па метадзе заснавальніка этнаметадалогіі Гаральда Гарфінкеля.
- Конкурсная работа павінна была складацца з апісання і інтэрпрэтацыі вопыту, які парушаў бы паўсядзённыя дзеянні, сацыяльныя чаканні і культурныя ўстаноўкі навакольнага асяроддзя, - падзяліўся студэнт спецыяльнасці "Сацыялогія" Арцём Кавалеўскі. - У якасці прадмета даследавання я выбраў нерэфлексіруемыя правілы паўсядзённых практык - узаемадзеяння людзей на лаўцы.
Конкурсная камісія высока ацаніла працу Арцёма і адзначыла добры ўзровень даследчай часткі, эксперыменту і прэзентацыі. Па выніках конкурсу купалавец заняў першае месца, і арганізатары прапанавалі студэнту далейшае супрацоўніцтва.
Пазнаёміцца з працай Арцёма Кавалеўскага можна на сайце fomlabs.ru.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.