Фінал AR-марафона па стварэнні прыкладанняў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформаў праходзіў напярэдадні Новага года і сабраў 9 каманд удзельнікаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі купалаўскага ўніверсітэта.
Нагадаем, што ў заключны тур спаборніцтва былі адабраны лепшыя ідэі, якія студэнты прапанавалі на адборачным этапе марафона.
– Удзельнікам каманд-фіналістаў далі 10 дзён і начэй на тое, каб асэнсаваць, развіць або нанова пераасэнсаваць свае ідэі, - адзначыў старшы выкладчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Яўгеній Дзірвук. - У выніку ў фінале мы ўбачылі 9 рознага роду прыкладанняў. Гэта праекты «AR Галерэя», «Infinicum», «AR Grodno», «Find Film», «Каралеўства праклятых», «Walk of fame (Алея славы)», «Museum ++», «Road assistant» і «AR мафія». Сярод іх сацыяльна значныя і забаўляльныя дадаткі.
Пераможцам першага ў Беларусі AR-марафону стала каманда «AR мафія», якая прадставіла аднайменны праект. Студэнты Сяргей Вашкевіч, Дзмітрый Болдак, Ілья Хамко, Кірыл Мойса, Марыя Апановіч, Дар'я Ісаева і Максім Будзько перанеслі гульню ў вобласць дапоўненай рэальнасці. Хлопцы стварылі мабільнае прыкладанне, якое замяняе вядучага гульні «Мафія» і размяркоўвае ролі для гульцоў. За сваю распрацоўку каманда атрымала галоўны прыз - SONY Playstation 4 + Playstation VR.
–AR-марафон - гэта магчымасць вывучыць нешта новае ў форме спаборніцтва, завесці новыя цікавыя знаёмствы, даведацца ўнікальных і незвычайных людзей. З многімі «супернікамі» у гэтым конкурсе хацелася б папрацаваць па адзін бок барыкад, - падзяліўся капітан каманды-пераможцы Сяргей Вашкевіч. - Дух спаборніцтва і жаданне паказаць, што ты здольны зрабіць праект лепш, чым астатнія, прымушае сканцэнтравацца на вывучэнні новых напрамкаў у тэхналогіях і матывуе зрабіць гэта больш якасна і хутчэй. Асабліва парадавала дапамога арганізатараў, якія давалі канкурсантам карысныя парады.
Другое месца дасталася камандзе «ATuring». Студэнты Ілья Валенцюкевіч, Аляксей Васільеў і Юрый Какарэка прадставілі праект «Walk of fame (Алея славы)», які дазваляе аніміраваць карціны і рабіць іх "жывымі". Хлопцы ў якасці прыза за прыкладанне атрымалі акуляры «Fibrum Pro».
Таксама другімі на марафоне сталі прадстаўніцы каманды «WTP404». Студэнткі Кацярына Гачко, Ганна Мішусціна, Таццяна Аубакірава і Кацярына Дубоўская прапанавалі інфармацыйны праект «Museum ++».
–Наша прыкладанне - гэта свайго роду экскурсавод па музеях. Яно прадастаўляе ўсе неабходныя звесткі чалавеку пры навядзенні смартфона на экспанат. Гэта вельмі зручна, - расказала капітан каманды Кацярына Гачко. - Распрацоўку мы паспрабавалі на прыкладзе Музея камп'ютарнай тэхнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Як адзначаюць арганізатары AR-марафона па стварэнні прыкладанняў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформаў, дадзенае спаборніцтва - толькі пачатак. У планах - праводзіць AR-марафон рэгулярна.
З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.