Купалавец на прэстыжных музычных спаборніцтвах заваяваў дыпломы I ступені.
Першую ўзнагароду студэнт факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Максім Казуленка атрымаў у Драгобычы (Украіна) на Х Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў «Perpetuum mobile». Супернікамі купалаўца былі юныя музыканты з Беларусі, Сербіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Ўкраіны, якія выступалі ў трох сферах музычнага навучання: акадэмічнага, педагагічнага і культурна-адукацыйнага.
Другі дыплом нашаму студэнту ўручылі на VII Міжнародным конкурсе «International music competition» у Сербіі.
Адзначым, што мастацкім кіраўніком Максіма Казуленка з'яўляецца дацэнт кафедры музычнага мастацтва Уладзімір Борматаў.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.