Адпаведны семінар прайшоў у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 18 ліпеня. Яго ўдзельнікамі сталі работнікі сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў, а таксама ўпраўленні (аддзелаў) выхаваўчай работы з моладдзю устаноў вышэйшай адукацыі Гродна.
Семінар правяла начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Святлана Сергеюк.
– На сустрэчы ўдзельнікі разгледзелі пытанні функцыянавання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ва ўніверсітэтах, а таксама казалі аб арганізацыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі навучэнцаў, - падзялілася Святлана Львоўна. - Асабіста мне давялося пазнаёміцца з універсітэцкай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай «Электронны часопіс куратара».
Нагадаем, што дадзеная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма была распрацавана ў рамках праекта «Укараненне і апрабацыя навукова-тэхнічнага і метадычнага забеспячэння электроннага часопіса куратара студэнцкай групы» і з'яўляецца ініцыятывай супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Як адзначаюць стваральнікі, сумесная распрацоўка дасць магчымасць устанавіць сувязь паміж рознымі ўзроўнямі сістэмы выхаваўчага працэсу, а таксама спрасціць і аптымізаваць працу куратараў вучэбных груп. Плануецца, што «Электронны часопіс куратара» будзе шырока выкарыстоўвацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з пачатку навучальнага года.