Акцёры тэатра прадставілі ўвазе атэстацыйнай камісіі дзве пастаноўкі «Хай будзе баль» і «Сям'я», якія апавядаюць пра актуальныя праблемы чалавецтва.
Ацэньвалі акцёрскае майстэрства і гульню рабят прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і гарадскога метадычных цэнтраў народнай творчасці. Пасля выступу атэстацыйная камісія абвясціла аб пацверджанні студэнцкім тэатрам «Вернісаж» звання «Народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь».
Творчы калектыў студэнцкага тэатра эстрадных мініяцюр «Вернісаж» створаны ва ўніверсітэце ў 1982 годзе. У 2003 годзе яму было прысвоена званне "народны".
– За час свайго існавання студэнцкі калектыў змяніў напрамак тэатральнай дзейнасці ад гумарыстычных замалёвак і эстрадных мініяцюр да сучасных тэатральных пастановак сацыяльнай накіраванасці. На новы этап свайго развіцця тэатр выйшаў у 2011 годзе, калі калектыў узначаліў тады яшчэ студэнт, а цяпер выпускнік факультэта эканомікі і кіравання Дзмітрый Арціменя. У цяперашні час у тэатры займаецца 40 студэнтаў, большасць з іх студэнты факультэта эканомікі і кіравання, - распавяла начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ Алена Стэльмах.
Адпраўной кропкай для з'яўлення яркага, крэатыўнага калектыву на тэатральных падмостках шэрагу фестываляў, семінараў, праектаў і конкурсаў стаў агульнаўніверсітэцкі конкурс «Alma mater - любоў з першага курса». Бліскучае ўвасабленне аўтарскіх п'ес кіраўніка калектыву ў рамках агульнаўніверсітэцкага праекта «М.А.С.Т. ГрДУ - Моладзевае Аб'яднанне Студэнцкіх Тэатраў» дазволіла ўсталяваць высокую планку развіцця студэнцкай тэатральнай творчасці. Вынікам гэтага стаў Гран-пры Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі - 2016».