Навукова-практычны форум «Спартыўнае арыенціраванне ў Беларусі: новыя падыходы ў арыенціраванні і актыўным турызме» у трэці раз праходзіў у Гродне. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі і Польшчы.
Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць варыянты прасоўвання і папулярызацыі арыенціравання ў трох краінах і абмяняцца перадавым вопытам арганізацыі актыўнага турызму.
У першы дзень калегі сустрэліся ў рамках пленарнага пасяджэння. У цэнтры ўвагі апынуліся пытанні папулярызацыі і развіцця спартыўнага арыенціравання сярод насельніцтва, выкарыстання сучасных метадаў, і гісторыка-культурнага патэнцыялу рэгіёну тэхналогій у развіцці актыўнага турызму. Выкладчыкі факультэта фізічнай культуры разгледзелі аспекты выкарыстання спартыўнага арыенціравання ў навучальным працэсе, а студэнты - нестандартнага абсталявання для правядзення спаборніцтваў і арыент-шоў. Інспектар міжнароднай федэрацыі арыенціравання Польшчы Ежы Антановіч падзяліўся вопытам інспектавання міжнародных спаборніцтваў па спартыўным арыенціраванні, а студэнт з Азербайджана Васіф Рустама распавёў аб развіцці арыенціравання на радзіме. Дарэчы, хлопца ўжо чакаюць у роднай краіне для правядзення чэмпіянатаў па арыенціраванні. Паводле слоў госця, спецыялісты для гэтага віду спорту вельмі запатрабаваны ў Азербайджане.
На наступны дзень правядзення форуму ўдзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі правядзення фіналу Адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па спартыўным арыенціраванні «Магнітная стрэлка - 2017». Як адзначае каардынатар канферэнцыі, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі спартыўнага арыенціравання, старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыенціравання, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Эдвард Ародзь, калегі змаглі падрабязней даведацца пра арганізацыю старту і фінішу спаборніцтваў, праходжанні спартоўцамі кантрольных пунктаў і многае іншае.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Беларуская федэрацыя арыенціравання, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, кіраванне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенская абласная федэрацыя спартыўнага арыенціравання і ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Научно-практический форум «Спортивное ориентирование в Беларуси: новые подходы в ориентировании и активном туризме» в третий раз прошел в Гродно
- С приветственным словом к участникам обратился проректор по научной работе ГрГУ имени Янки Купалы Владимир Барсуков
- С докладом на конференции выступил координатор конференции, заместитель председателя Белорусской федерации спортивного ориентирования, председатель Гродненской областной федерации спортивного ориентирования, доцент кафедры спортивных дисциплин ГрГУ имени Янки Купалы Эдвард Ародь
- Научный форум был посвящен продвижению и популяризации ориентирования в трех странах
- В конференции принимали участие студенты купаловского университета