Фінальны этап спаборніцтваў завяршыўся 12 лістапада. Больш за 120 спартсменаў вобласці, у ліку якіх студэнты і супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта, спаборнічалі ва ўменні хутка арыентавацца на мясцовасці.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па традыцыі паказалі годныя вынікі і ўвайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў чэмпіянату.
Так, сярод мужчын старэйшых за 40 гадоў лепшым стаў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі. Другое месца ў гэтай жа катэгорыі заняў дацэнт кафедры Эдвард Ародзь, трэцяе месца ў намесніка дэкана факультэта фізічнай культуры, старшага выкладчыка кафедры Віталія Тарасава.
Сярод дзяўчат старэйшыя за 21 год на трэцяе месца паднялася спецыяліст па рэалізацыі вытворча-камерцыйнага аддзела Выдавецкага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Арочка.
Прызавыя месцы на спаборніцтвах занялі і студэнты ўніверсітэта. На другім месцы ў катэгорыі «Дзяўчаты да 21 года» апынулася студэнтка факультэта фізічнай культуры Віялета Чуйкова, на трэцім - студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольга Макарава. Трэцяе месца ў катэгорыі «Юнакі старэйшыя за 21 год» заняў студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Саковіч. За крок ад п'едэстала апынуліся студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ангеліна Русакова і Эдуарда Жыбуртовіч.
- Студенты и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие в финале Открытого чемпионата Гродненской области по спортивному ориентированию «Магнитная стрелка – 2017»
- Купаловцы успешно преодолели дистанции на соревнованиях и прошли все контрольные пукнты
- Студенты и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы стали победителями и призерами финала Открытого чемпионата Гродненской области по спортивному ориентированию «Магнитная стрелка – 2017»