Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў. Супернікамі каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі спартсмены з 15 вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Упершыню за час удзелу ў спаборніцтвах па гіравым спорце купалаўцы занялі трэцяе месца. Паспяховыя выступленні студэнтаў у асабістых заліках дазволілі камандзе падняцца на прызавую прыступку пастамента.
Так, у вагавай катэгорыі 60 кг курсант ваеннага факультэта Уладзіслаў Жывулька стаў другім. Прызавое другое месца ў вагавай катэгорыі 80 кг заняў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Андрэй Краўцэвіч. У тройку прызёраў у вагавай катэгорыі 65 кг увайшоў студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Шуруеў.
Свой уклад у скарбонку каманды ўнеслі таксама курсанты ваеннага факультэта Андрэй Юшчанка і Уладзіслаў Плакса, студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Краўцэвіч, студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вадзім Касьян і студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Сяргей Прохар.
Трэнерам гіравікоў з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.
- Тренер команды,старший преподаватель кафедры физического воспитания и спорта Иван Бернатович на пьедестале почета (на фото второй справа)