У купалаўскім універсітэце праходзіць Рэспубліканскі семінар-практыкум для кіраўнікоў калектываў вакальнага напрамку «Вакальнае мастацтва ў кантэксце музычнай культуры моладзі: актуальныя пытанні адукацыі і творчасці».
–Правядзенне семінара вельмі важна для выкладчыкаў вакалу і мастацкіх кіраўнікоў творчых калектываў. На працягу двух дзён яны будуць пераймаць перадавы прафесійны вопыт калег і падзеляцца сваім, - распавяла начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Алена Стэльмах.
У рамках семінара працуе навукова-метадычная пляцоўка, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць актуальныя пытанні музычнай культуры моладзі. Акцэнт зроблены на студэнцкай творчасці ў сістэме выхаваўчай працы, тэхналогіях выкладання дысцыплін вакальнага цыкла і на мастацтве як сродку эмацыйнага ўздзеяння на аўдыторыю гледачоў.
Удзельнікі наведаюць майстар-класы вакальнага ансамбля навучэнцаў «Раскоша» Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, выкладчыкаў кафедры музычнага мастацтва і падрабязней даведаюцца аб фарміраванні правільнай пеўчай пазіцыі, вакальна-харавых і выканальніцкіх навыкаў у ансамблі народнай песні і мастацка-выразных магчымасцях тэмбравага ансамбля.
Таксама сёння, 29 лістапада, пройдзе прэзентацыя факультэта мастацтваў і дызайну, якая завершыцца канцэртам «Усё можа маладосць» з удзелам студэнтаў і творчых калектываў Гродзенскага ўніверсітэта і горада.
Працягнецца семінар 30 лістапада. Калегі працягнуць абмяркоўваць актуальныя праблемы музычнага мастацтва і пабываюць у творчай лабараторыі «Эстрадны вакал: манера і манернасць, ці як здабыць свой твар», якую прадставяць супрацоўнікі трох універсітэтаў нашага горада.
Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Гостей семинара встречал студенческий оркестр факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы
- Участников встречи поприветствовал проректор по воспитательной работе Василий Сенько
- Слова приветствия также направила заведующий отделом социокультурных проектов учащейся и студенческой молодежи Национального центра художественного творчества детей и молодежи Министерства образования Республики Беларусь Елена Лавринович
- Республиканский семинар-практикум для руководителей коллективов вокального направления «Вокальное искусство в контексте музыкальной культуры молодежи: актуальные вопросы образования и творчества» в купаловском университете проходит впервые
- Главной темой семинара стало вокальное искусство в контексте мировой молодежной культуры
- Мероприятие собрало в стенах Гродненского университета художественных руководителей вокальных и эстрадных студий из разных регионов, представителей средних и высших учебных заведений страны
- О культуре молодежи в современном информационном пространстве рассказал профессор кафедры философии Олег Романов
- Вопросы вокального искусства интересуют преподавателей и декана факультета искусств и дизайна купаловского университета
- О феномене молодежных субкультур говорила заведующий кафедрой социологии специальных социологических дисциплин Наталья Козловская
- Тема Натальи Владимировны заинтересовала участников семинара
- С докладом о студенческом творчестве в системе воспитательной работы университета выступила начальник отдела культурно-массовой и досуговой деятельности управления воспитательной работы с молодежью Елена Стельмах
- На семинаре участники обсуждают актуальные вопросы музыкальной культуры молодежи и вокальное искусство
- Мастер-класс, посвященный компьютерному программному анализу записи вокального материала, провел ведущий инженер отдела культурно-массовой и досуговой деятельности управления воспитательной работы с молодежью Александр Овсейчик
- Участниками мастер-класса стали педагоги-практики вокального искусства