Кіраўнік дзяржавы 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні і зрабіў шэраг прызначэнняў, перадае БелТА.
Так, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначана Ірына Кітурка, якая да нядаўняга часу займала пасаду першага прарэктара ва ўніверсітэце. Рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў - Аліна Корбут.
Даючы згоду на назначэнне новых кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў будучым годзе мае намер надаць асаблівую ўвагу зносінам са студэнцкімі калектывамі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівую значнасць адукацыі ВНУ, якая рыхтуе кадры і фактычна фарміруе будучыню краіны па розных напрамках.
–Упэўнены, што ў будучым годзе пройдзе шэраг сустрэч са студэнцкімі калектывамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сапраўды, гэта наша будучыня. Яны заўтра будуць «запраўляць» у грамадстве і вызначаць вектар развіцця.
Прэзідэнт плануе акцэнтаваць увагу менавіта на тых пытаннях, якія важныя для сучаснай моладзі, студэнцтва не толькі ў цяперашні час, але і ў перспектыве.