7 снежня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Александр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Ірыны Кітурка рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сёння, 8 снежня, новага рэктара віталі ў сценах роднай alma mater.
З прызначэннем на высокую дзяржаўную пасаду Ірыну Кітурка павіншаваў Міністр адукацыі Ігар Карпенка.
– Ірына Фёдараўна бачыць перспектывы развіцця ўніверсітэта і задачы, якія стаяць перад сістэмай беларускай адукацыі. Прыярытэтнай сярод іх з'яўляецца рух універсітэта да мадэлі 3.0, якая дазволіць ГрДУ імя Янкі Купалы пашырыць дзейнасць і ўдзел у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, - адзначыў Ігар Васільевіч.
Міністр адукацыі пажадаў Ірыне Фёдараўне на новай пасадзе поспехаў і падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі можна вырашыць усе пазначаныя задачы.
Віншаванні ў адрас Ірыны Кітурка прагучалі ад прадстаўнікоў мясцовай улады: намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча і намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоі Кулеша. Віктар Лісковіч адзначыў, што перад універсітэтам стаіць яшчэ адна важная задача, якая заключаецца не толькі ў падрыхтоўцы спецыяліста, а таксама выпуску матываванага маладога грамадзяніна. І ў Беларусі для гэтага створаны ўсе ўмовы. Віктар Андрэевіч выказаў надзею, што дзякуючы зладжанай працы калектыву Гродзенскаму ўніверсітэту ўдасца дасягнуць новых поспехаў. Дарэчы, прыкладам такіх поспехаў служаць Інавацыйны медыйны кластар Гродзенскай вобласці і Гродзенскі абласны адукацыйны кластар.
Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў Віктар Сняжыцкі і Вітольд Песціс павіншавалі Ірыну Кітурка з прызначэннем і падкрэслілі, што навукова-тэхналагічны парк пры ГрДУ імя Янкі Купалы паглыбіць супрацоўніцтва вучоных трох вышэйшых навучальных устаноў горада і стане цэнтрам навукі, вытворчасці і інавацый на Гродзеншчыне.
Ірына Фёдараўна адзначыла, што гатова рэалізаваць мэты, пастаўленыя Прэзідэнтам, Міністрам адукацыі і прадстаўнікамі мясцовай улады перад ёй і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. На думку Ірыны Кітурка, ісці наперад дапаможа толькі цеснае ўзаемадзеянне з калектывам, які з'яўляецца галоўным рэсурсам універсітэта.
– Перад намі стаіць шэраг задач, і галоўная - рух да ўніверсітэта 3.0. З гэтай мэтай створаны навукова-тэхналагічны парк - тое месца, дзе нашы ідэі, навуковыя дасягненні павінны знайсці рэалізацыю, увасабленне і ператварыцца ў вытворчасць, - падкрэсліла Ірына Кітурка. - Мы і далей будзем прытрымлівацца Місіі ўніверсітэта - выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял чалавека і ўніверсітэта ў прасторы міжкультурнага дыялогу.
- Министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко представил академическому сообществу ГрГУ имени Янки Купалы нового ректора
- 7 декабря Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко дал согласие на назначение Ирины Китурко ректором Гродненского государственного университета имени Янки Купалы
- С назначением на высокий государственный пост Ирину Китурко поздравил Министр образования Игорь Карпенко
- На торжественное мероприятие были приглашены деканы факультетов ГрГУ имени Янки Купалы
- Ректоры Гродненского государственного медицинского и аграрного университетов Виктор Снежицкий и Витольд Пестис поздравили Ирину Китурко с назначением
- На мероприятие были приглашены сотрудники и преподаватели купаловского университета
- Виктор Снежицкий и Витольд Пестис направили Ирине Федоровне самые добрые поздравления
- На мероприятие были приглашены сотрудники и преподаватели купаловского университета
- Поздравления в адрес Ирины Китурко прозвучали от заместителя председателя Гродненского горисполкома Зои Кулеша
- Ирина Федоровна отметила, что готова реализовать цели, поставленные Президентом, Министром образования и представителями местной власти перед ней и Гродненским государственным университетом имени Янки Купалы