Финал конкурса проходил в Национальной библиотеке Беларуси. За первое место в нем сражались 10 лучших студентов со всей страны.
Абаянне, шчырасць, добразычлівасць і любоў да беларускай мовы дапамаглі студэнтцы філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандры Радковіч абыйсці канкурэнтаў і стаць лепшай.
У сценах роднай alma mater дзяўчыну сустракалі выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта, якія на працягу ўсіх адборачных этапаў актыўна хварэлі за канкурсантку. Нагадаем, што Аляксандра паспяхова выступіла на агульнаўніверсітэцкім туры конкурса і пакарыла журы на абласным этапе. Першае месца ў фінале прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» стала чарговым дасягненнем, прычым не толькі для Аляксандры, але таксама для факультэта і ГрДУ імя Янкі Купалы. Ад імя рэктара Ірыны Кітурка і калектыву купалаўскага ўніверсітэта з перамогай канкурсантку павіншавала дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская, перадаўшы самыя добрыя і цёплыя пажаданні.
–Мы вельмі ганарымся Аляксандрай, бо яна - адна з самых лепшых студэнтак філалагічнага факультэта, а нядаўна даказала, што лепшая студэнтка Беларусі, - адзначыла Іна Самсонаўна. - Наша Саша - вельмі добры, адкрыты, добразычлівы чалавек. Умее паспяхова знайсці агульную мову як cо студэнтамі, так і з выкладчыкамі. Актыўна адгукаецца на ўдзел у рознага роду мерапрыемствах на факультэце, ва ўніверсітэце, горадзе, рэспубліцы. Удзельнічае ў конкурсах, дабрачынных акцыях, стараецца дапамагчы ўсім, хто ў гэтай дапамозе мае патрэбу. У яе добразычлівая ўсмешка, цёплы і пяшчотны погляд. Хто, як ні яна, годны тытула «Студэнт года - 2017».
Іна Самсонаўна сцвярджае, што ўнутры дзяўчыны тоіцца нейкая магутная сіла, якая дапамагае Аляксандры канцэнтравацца на патрэбным і паказаць, якая яна на самай справе цягавітая і чалавечная. Дарэчы, гэтыя якасці студэнтка прадставіла на ўсіх этапах фіналу конкурсу.
– У фінале я паказала сябе, прадэманстравала свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Старалася быць адкрытай, шчырай з публікай. І, хутчэй за ўсё, гэта надало мне новых сіл для перамогі, - падзялілася Аляксандра.
Што тычыцца канкурэнтаў дзяўчыны, то імі былі пяць хлопцаў і чатыры дзяўчыны з вышэйшых навучальных устаноў краіны. Спачатку Аляксандра завочна пазнаёмілася з хлопцамі з дапамогай відэаролікаў «Я - студэнт», якія канкурсанты накіроўвалі на адрас журы. А на сцэне дзяўчына пераканалася, што ўсе ўдзельнікі вартыя перамогі.
– Усе былі ўпэўненымі ў сабе, моцнымі духам. Бо дайсці да рэспубліканскага этапа - гэта значыць прайсці шэраг выпрабаванняў. І гэта шмат каштуе, - канстатавала студэнтка.
Аляксандра вельмі рада перамозе і падкрэслівае, што быць «Студэнтам года» - адказная місія і гонар, як для яе самой, так і для яе бацькоў і купалаўскага ўніверсітэта.
Тое, што Аляксандра была вартая пераможнага тытула, лічаць і яе сябры.
–Саша асабліва вылучалася сярод іншых удзельнікаў. Яна была прыгожай, інтэлігентнай, ветлівай - усё, як належыць сапраўднай дзяўчыне, - распавяла студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Анастасія Госцік. - Мы хварэлі за Сашу так актыўна і эмацыйна, што нават вядучыя асабліва адзначылі нашу групу падтрымкі. Перамога ў конкурсе - гэта сумесная заслуга ўсіх, але, вядома, варта асобна падзякаваць яе бацькам. Бо менавіта яны выхавалі такога добрага чалавека, такую чуйную, далікатную і выдатную дзяўчыну.
Аляксандра Радковіч прыехала вучыцца ў Гродзенскі ўніверсітэт са Слоніма. Будучыню плануе звязаць не толькі з настаўніцкай дзейнасцю, галоўная мара дзяўчыны - паспрабаваць сябе ў ролі вядучай тэлебачання і радыё і, вядома, ніколі не спыняцца на дасягнутых поспехах.
- От имени ректора Ирины Китурко и коллектива купаловского университета с победой конкурсантку поздравила декан филологического факультета Инна Самсоновна, передав самые добрые и теплые пожелания
- В качестве подарка Инна Самсоновна вручила Александре редкое издание
- Добрые слова в адрес победительницы направили преподаватели филологического факультета
- Напомним, что обаяние, искренность, доброжелательность и любовь к белорусскому языку помогли студентке филологического факультета Гродненского государственного университета имени Янки Купалы Александре Радкович обойти конкурентов и стать лучшей в финале республиканского конкурса «Студент года – 2017»
- Александра дала интервью телерадиокомпании «Гродно» и рассказала о своем участии в престижном республиканском конкурсе
- Девушка поделилась впечатлениями и эмоциями от участия в республиканском конкурсе «Студент года – 2017»
- Своими впечатлениями Александра поделилась с друзьями