Организовали фестиваль Гродненская городская организация ОО «БРСМ» и Гродненский городской исполнительный комитет при поддержке Технологического колледжа Гродненского госуниверситета имени Янки Купалы.
Як вядома, КВЗ - самая маладзёжная гульня, гульня ў якую гуляюць як школьнікі, так і студэнты. Адсюль і вызначылася тэма фестывалю, якая гучала ёміста, але даволі проста «КВЗ усе ўзросты пакорлівыя». За права быць самымі смешнымі змагаліся сем зборных, сярод якіх каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання «Маклауд», якая прадстаўляла купалаўскі ўніверсітэт.
Удзельнікі каманд біліся ў двух конкурсах: «Відэавізітоўка» і «Хатняе заданне». Каманда факультэта, у склад якой увайшлі студэнты 3 курса Аляксандр Крыпа, Максім Касьян, Уладзіслаў Шчэпелеў і Віталій Налівайка, стала лепшай у намінацыі «Лепшы жарт». А лепшым КВЗ-шчыкам фестывалю стаў капітан зборнай Мікіта Гарбачэўскі.
З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азнаёміцца тут.