Дацэнты кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Крофта і Зоя Тамашэвіч разам са студэнткамі спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» арганізавалі святочную вечарыну.
Вядучыя Таццяна Дарашэвіч і Марына Кіндрук пазнаёмілі гасцей вечара з фактамі жыцця і творчасці пісьменнікаў. У гонар класікаў былі выкананы музычныя нумары: з песнямі выступілі студэнткі Карына Млыноўская і Хрысціна Мазалевіч, Кацярына Супрановіч выканала на цымбалах музычную кампазіцыю Ігара Лучанка «Мой родны кут». З танцавальнымі нумарамі выступіў калектыў сярэдняй школы № 32 «Фантазёры». Прагучалі вершы Пімена Панчанкі і паэтычныя творы, прысвечаныя Янку Брылю, у выкананні студэнтак Дар’і Глебік, Маргарыты Бойка, Дар’і Салей і Кацярыны Супрановіч.
Навуковая бібліяэтка купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу.
З усімі навінамі педагагічнага факульэта можна пазнаёміцца тут.