У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л.М. Гумілёва факультэт эканомікі і кіравання наведала намеснік дэкана факультэта эканомікі казахстанскага ўніверсітэта Айгуль Бакірбекава.
Для студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» замежны спецыяліст прачытала цыкл лекцый і правяла майстар-класы па курсах «Камерцыйная лагістыка» і «Міжнародная гандаль».
– Дзякуючы праграме «Запрошаны прафесар» нашы студэнты маюць магчымасць пашырыць свае веды аб актуальных тэндэнцыях эканамічнага развіцця дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕўрАзЭС, аб магчымасцях навучання ў іншых універсітэтах, пазнаёміцца з новай методыкай выкладання і атрымаць новыя веды па сваёй спецыяльнасці, - падкрэсліла дэкан факультэта эканомікі і упраўлення Марына Карпіцкая.
Падчас круглага стала з выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэта Айгуль Макулбекаўна прэзентавала Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва і расказала пра магчымасці акадэмічнага абмену паміж факультэтамі. Акрамя таго, адбылося абмеркаванне праграмы супрацоўніцтва на 2018 год, дзе загадчыкі кафедраў вызначылі стратэгічныя пункты перспектыўнага ўзаемадзеяння.
У час сустрэчы з прарэктарам па вучэбнай рабоце Генадзіем Гачко і дэканам факультэта эканомікі і кіравання Марынай Карпіцкай бакі разгледзелі пытанні пашырэння акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, рэалізацыі праграм сеткавай падрыхтоўкі, праходжання навуковых стажыровак магістрантамі і выкладчыкамі ЕНУ.
Нагадаем, што ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца адным з першых беларускіх універсітэтаў, які ўступіў у Беларуска-Казахстанскі навукова-адукацыйны кансорцыум. У рамках яго ўжо больш за тры гады факультэт эканомікі і кіравання плённа супрацоўнічае з вядучымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Казахстана. Даўнім партнёрам факультэта з'яўляецца Еўразійскі нацыянальны ў ніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва. Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая адзначае, што кожны візіт казахстанскіх спецыялістаў - гэта абмен новымі ідэямі і распрацоўкамі, гарачыя навуковыя дыскусіі і новыя праекты. Чытанне лекцый кіроўнымі прафесарамі, стажыроўкі выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, студэнцкія абмены, і сумесныя публікацыі, удзел у міжнародных онлайн-канферэнцыях, вебінары па эканамічных дысцыплінах - усё гэта з'яўляецца неад'емнай часткай узаемадзеяння дзвюх устаноў адукацыі.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.
Варта таксама пачытаць: