Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску з 9 па 11 студзеня і сабралі лепшых беларускіх змагароў, сярод якіх былі вядомыя спартсмены і атлеты. Чэмпіянат стаў адным з асноўных этапаў адбору на чэмпіянат Еўропы, які ў красавіку гэтага года прыме расійскі Каспійск.
У склад зборнай Гродзенскай вобласці ўвайшлі 18 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У іх ліку - знакамітыя студэнты факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў і Радзік Куліеў, якія неаднаразова заваёўвалі пераможныя і прызавыя месцы на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. На чэмпіянаце барацьбіты зноў даказалі, што яны лепшыя, і занялі першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях - 72 кг і 82 кг адпаведна. Яшчэ адно «золата» ў скарбонку зборнай прынёс студэнт факультэта фізічнай культуры Андрэй Салавей, які выступаў у вагавай катэгорыі 55 кг.
Бронзавымі прызёрамі чэмпіянату сталі чатыры прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта: студэнт факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш у вагавой катэгорыі 67 кг, студэнт юрыдычнага факультэта Марад Гусейнаў у вагавай катэгорыі 77 кг, студэнт факультэта фізічнай культуры Аляксандр Барабан у вагавай катэгорыі 97 кг і магістрант факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Брычак у вагавой катэгорыі 60 кг.
Высокія вынікі спартсменаў дазволілі камандзе Гродзеншчыны падняцца на першае месца.
Трэнерам-прадстаўніком змагароў выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Заслужаны трэнер СССР і БССР Вячаслаў Максімовіч.
Адзначым, што ўпершыню спаборніцтвы праходзілі па новых правілах. Адной з асаблівасцяў турніру стала тое, што ў першы дзень былі арганізаваны папярэднія паядынкі і паўфіналы, у другі - паядынкі суцяшальнага раунда і фінальны блок спаборніцтваў.
Таксама ў грэка-рымскай барацьбе вярнуліся да прыярытэту атакаваламу стылю, калі менш актыўныя змагары пераходзілі да наступальнага стылю вядзення сутычкі, у адваротным выпадку іх ставілі ў партэр. Акрамя таго, былі змененыя некаторыя вагавыя катэгорыі.
Арганізатарамі чэмпіянату выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя барацьбы і Алімпійскі спартыўны комплекс «Стайкі».