7 верасня 2015 года ў Лас-Вегасе (ЗША) стартавалі спаборніцтвы Чэмпіяната свету па грэка-рымскай барацьбе. У склад беларускай зборнай за права быць лепшым змагаўся студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Саслан Даураў.
У вагавай катэгорыі да 59 кг спартсмен спаборнічаў з барацьбітамі з Іспаніі, Карэі, ЗША, Турцыі, Кубы і Казахстана. У фінальным раўндзе ў паядынку за трэцяе месца з казахам Алматам Кебіспаевым наш змагар пры ліку 4: 4 саступіў суперніку.
Такім чынам, па выніках шэрагу бітваў Саслан Даураў заняў пятае месца на Чэмпіянаце па грэка-рымскай барацьбе і дамогся галоўнай мэты - заваяваў для Беларусі пуцёўку на Алімпійскія гульні-2016 у Рыя-дэ-Жанейра. Трэнер спартсмена - загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч.
Пераможцам у вагавай катэгорыі да 59 кг стаў кубінец Ісмаіл Барэра. Другое месца заваяваў Раўшан Байрамаў (Азербайджан), трэцяе занялі Алмат Кебіспаеў (Казахстан) і Вунь Чол Юн (Паўночная Карэя).