Форум праходзіў у расійскай сталіцы і аб'яднаў больш за 30 навукоўцаў і даследчыкаў сацыягуманітарных і натуральных навук. У яго працы ў рэжыме онлайн прыняла ўдзел дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага ўніверсітэта Ганна Касяноўская.
Па выніках працы XIV Міжнароднага форуму маладых навукоўцаў «Навука і тэхналогіі: актуальныя пытанні, дасягненні і інавацыі» Ганна Станіславаўна стала пераможцам у намінацыі «Лепшы навуковы даклад» у секцыі «Гісторыя. Лінгвістыка і філасофія». Прадстаўніца купалаўскага ўніверсітэта пазнаёміла калегаў з Расіі з гісторыяй і асаблівасцямі польскага радыёвяшчання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах.
Пазнаёміцца з поўным тэкстам дакладу можна па спасылцы.
Ініцыятарамі і арганізатарамі конкурсу выступіла навуковае грамадскае аб'яднанне «Прафесійная навука», Масква, Расійская Федэрацыя.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.