Больш за 40 распрацовак у сферы хімічных тэхналогій аховы здароўя, медыцыны, турызму і гасціннасці, культуры і IT-тэхналогій прадставілі маладыя інаватары з шасці краін СНД на міжнароднай выставе-прэзентацыі «100 ідэй для СНД» у Мінску. Мерапрыемства было арганізавана ўпершыню.
Сярод удзельнікаў - студэнт 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Міхаіл Ярмоленка. На суд журы купалавец прадставіў праект «Зялёныя паркоўкі». Ідэя Міхаіла заключаецца ў стварэнні асаблівых рашотак з другаснай сыравіны, у прыватнасці, з палімераў. Пластыкавыя каркасы, усярэдзіне якіх будзе расці звычайная газонная трава, плануецца размяшчаць у густанаселеных мікрараёнах Гродна пры будаўніцтве парковачных месцаў. Інавацыйнасць праекта складаецца ў тым, што вытворчасць рашотак дазволіць у першую чаргу утылізаваць адходы, і тым самым палепшыць экалогію рэгіёну.
Распрацоўка Міхаіла была высока ацэненая журы: па выніках выставы Міхаіл атрымаў дыплом ўдзельніка. Варта адзначыць, што праект студэнта на VIII Гродзенскім Inwest Weekend у 2015 годзе быў прызнаны адным з лепшых, а ў фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» заваяваў першае месца ў намінацыі «#100ідэй Online».
Як адзначыла каардынатар праекта «100 ідэй для Беларусі» Алеся Віннік, удзел у такім маштабным мерапрыемстве як «100 ідэй для СНД» у будучыні дасць маладым інаватарам шанец прэтэндаваць на міжнародныя гранты.
- В Национальной библиотеке г. Минск состоялось торжественное открытие первой международной выставки-презентации «100 идей для СНГ»
- В торжественной церемонии приняли участие представители шести стран СНГ – Азербайджана, Беларуси, Армении, Казахстана, Кыргызстана, России
- Студент факультета инновационных технологий машиностроения ГрГУ имени Янки Купалы Михаил Ермоленко представил проект «Зеленые парковки»
- В основе проекта «Зеленые парковки» студента ГрГУ имени Янки Купалы – идея создания особых решеток из вторичного сырья, в частности, из полимеров
- Инновационность проекта «Зеленые парковки» студента ГрГУ имени Янки Купалы состоит в том, что производство решеток позволит в первую очередь утилизировать отходы, и тем самым улучшить экологию региона
- Студент факультета инновационных технологий машиностроения ГрГУ имени Янки Купалы Михаил Ермоленко представляет свой проект экспертной комиссии международной выставки-презентации «100 идей для СНГ»
- По итогам первой международной выставки-презентации «100 идей для СНГ» студент ГрГУ имени Янки Купалы получил диплом участника
- Также во время международной выставки-презентации «100 идей для СНГ» студент ГрГУ имени Янки Купалы Михаил Ермоленко встретился с заместителем Министра образования Республики Беларусь В.В. Якжиком
- Награды, которыми был отмечен студент ГрГУ имени Янки Купалы за участие в международной выставке-презентации «100 идей для СНГ»
- Логотип первой международной выставки-презентации «100 идей для СНГ»