У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.
Пазнаёміцца з новай экспазіцыяй прыйшлі супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты нашай ВНУ і гродзенцы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Анатолій Іванавіч Бурчык і прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў Яўгеній Феліксавіч Шумейка. Госці адзначылі, што простае захапленне мастачкі і цяга да прыгожага ператварыліся ў сапраўднае мастацтва, якое прызнана на міжнародным узроўні. «У мінулым годзе ў Пекіне праходзілі Дні беларускай культуры ў Кітаі. Там Марына Эльяшэвіч прадставіла ўнікальную экспазіцыю карцін, прысвечаную беларускаму паэту Якубу Коласу. Выстава была ацэненая на высокім узроўні і атрымала поспех», - адзначыў Яўгеній Шумейка.
Адкрыў экспазіцыю кітайскага жывапісу прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько: «Сёння мы прысутнічаем на адным з мерапрыемстваў, арганізаваным кабінетам Канфуцыя ГрДУ імя Янкі Купалы, якое спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў з ВНУ Кітая і дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з унікальнай культурай Усходу. У мінулым годзе напярэдадні такога вялікага свята як кітайскі Новы год у нас была адкрыта аналагічная выстава гэтай мастачкі. І мы вельмі спадзяемся, што падобныя экспазіцыі стануць у нашым універсітэце традыцыйнымі». Ад імя рэктара А.Д. Караля прарэктар па выхаваўчай працы пажадаў мастачцы творчых поспехаў, здароўя і радасці ад тварэння.
Марына Эльяшэвіч падзякавала тым, хто сабраўся і кіраўніцтву нашай ВНУ за арганізацыю экспазіцыі. Аўтар распавяла, што яе работы выкананы ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага жывапісу тушшу і мінеральнымі фарбамі на рысавай і бамбукавай паперы: гэта ў сваю чаргу дае магчымасць па-новаму перадаць лёгкасць і лірычны палёт купалаўскай паэзіі. Таксама мастачка адзначыла, што ў стварэнні карцін прыняў удзел першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Чжан Хунвэй, які не толькі пераклаў на кітайскую мову радкі з вершаў беларускіх класікаў паэзіі, але і ўпісаў іх у працы.
На выставе прадстаўлена каля 20 карцін - партрэты маладога Янкі Купалы і яго выбранніцы Уладзіславы Станкевіч. Іх вобразы атачаюць пейзажныя матывы, звязаныя з паэтычнай тэмай роднай прыроды: на працах намаляваныя берагі рэк, палі, лясы, букеты кветак.
Убачыць аўтарскую экспазіцыю ў галерэі «Universum» ГрДУ імя Янкі Купалы можна да 23 лютага 2016 года па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 (2 паверх).
- В ГрГУ имени Янки Купалы открылась выставка китайской живописи
- С приветственным словом к участникам встречи обратился заведующий кафедрой изобразительного искусства факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы А.И. Бурчик
- Профессор Белорусской государственной академии культуры и искусств Е.Ф. Шумейко на открытии выставки отметил уникальный талант гродненской художницы Марины Эльяшевич
- Оценить новую экспозицию пришли сотрудники, преподаватели, студенты ГрГУ имени Янки Купалы и гродненцы
- Открыл экспозицию китайской живописи проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько
- Оценить новую экспозицию пришли сотрудники, преподаватели, студенты ГрГУ имени Янки Купалы и гродненцы
- Оценить новую экспозицию пришли сотрудники, преподаватели, студенты ГрГУ имени Янки Купалы и гродненцы
- Марина Эльяшевич поблагодарила собравшихся и руководство ГрГУ имени Янки Купалы за организацию экспозиции