Выстава стала вынікам вучэбнай практыкі «Пленэр».
У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" факультэта мастацтваў і дызайну. Гэта эцюды гарадскіх і сельскіх пейзажаў, а таксама работы ў жанры нацюрморта ва ўмовах адкрытага пленэрнага жывапісу. Творчыя працы студэнтаў выкананы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва Анатолія Бурчыка.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.