Купалаўцы прапанавалі арганізаваць вытворчасць палімерных крапяжоў, аналагаў якім няма ў Беларусі.
Распрацоўка калектыву навукоўцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызнана пераможцам абласнога этапа конкурсу, які прайшоў сёння, 19 снежня, у моладзевым цэнтры «Гродна». Усяго экспертны савет ацаніў 31 праект. Для параўнання ў 2016 годзе на конкурс было прадстаўлена 24 распрацоўкі, у 2015 - толькі 16.
- Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» існуе не першы год, і радуе, што з 2013 года праекты прадстаўнікоў Гродзеншчыны становяцца пераможцамі і прызёрамі. Будзем спадзявацца, што выбраныя сёння пераможцы абласнога этапу годна прадставяць рэгіён у фінале конкурсу ў Мінску, - адзначыў член журы, другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Дзяніс Чарняк.
Праект-пераможца абласнога этапу, які быў прэзентаваны прадстаўнікамі купалаўскага ўніверсітэта, складаецца ў вытворчасці так званага палімернага будаўнічага цвіка з высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі, у тым ліку і з другаснай сыравіны. Дарэчы, пробная партыя вырабаў была праведзена на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў. Праект прадставілі студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Максім Пуроўскі і старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандр Антонаў. Сааўтарам ідэі «Энергаэфектыўныя крапяжы» з'яўляецца загадчык кафедры Аляксандр Варанцоў.
- Распрацаваны намі выраб - будаўнічы цвік валодае шэрагам пераваг, - распавёў Максім. - Мы правялі досведы і замеры цеплавізарам, якія даказалі, што ў адрозненне ад металічных аналагаў наш крапёж памяншае цепластраты ў будынках. Распрацоўка не мае аналагаў беларускай вытворчасці, не саступае па сваіх якасных характарыстыках аналагічным вырабам, вырабленым за мяжой, і каштуе на 30% танней. Да таго ж можа мець розныя формы і дадатковыя крапежныя элементы.
Яшчэ адзін прадстаўлены на конкурс праект - мабільнае прыкладанне для правядзення стылістычнага аналізу малюнкаў, распрацаванае магістрантамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Уладзімірам Басько і Раманам Дзянішчыкам. Дадатак скануе фатаграфіі і іншыя выявы, а затым выводзіць на экран прылады набор характарыстык, якія немагчыма выявіць чалавечым вокам. Дадзеная распрацоўка здольная выступаць у якасці дадатковага інструмента пры правядзенні рознага роду экспертных ацэнак, напрыклад, карцін. Купалаўцы лічаць, што праект можа знайсці сваё шырокае прымяненне не толькі ў галіне культуры, мастацтва і адукацыі, але таксама і ў прамысловай сферы. Мяркуецца, што распрацоўку можна выкарыстаць пры выяўленні брака на вытворчасці: пры адпаведнай наладзе прыкладанне здольна аналізаваць і выяўляць няякасныя вырабы.
Арганізатары падкрэсліваюць, што «100 ідэй для Беларусі» дазваляе пачаткоўцам і маладым навукоўцам праявіць сябе, заявіць пра свае распрацоўкі, прэзентаваць праекты шырокай грамадскасці, атрымаць дадатковую падтрымку ў прасоўванні ідэй і ўкараненні іх у вытворчасць і сферы жыццядзейнасці грамадства.
- Разработка «Энергоэффективные крепежи» привлекала свое внимание учащихся и студентов из других учреждений образования Гродненщины
- Проект «Энергоэффективные крепежи» представили студент факультета инновационных технологий машиностроения Максим Пуровский (на фото справа) и старший преподаватель кафедры материаловедения и ресурсосберегающих технологий Александр Антонов (на фото слева)
- Разработка ученых заинтересовала экспертную комиссию конкурса
- Члены жюри активно задавали вопросы представителям ГрГУ имени Янки Купалы
- Проект «Энергоэффективные крепежи» представителей ГрГУ имени Янки Купалы вышел в финал республиканского конкурса «100 идей для Беларуси»