На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 7 лютага 2018 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Ганне Янчый, а таксама дацэнту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Уладзіславу Гаўроніку.