На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 21 лютага 2018 года, выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дырэктару Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнту кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання Андрэю Буцю.