Адным з галоўных мерапрыемстваў стаў урачысты сход калектыву работнікаў універсітэта, прысвечаны 78-й гадавіне з дня заснавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы з 1993 па 1997 год Леанід Ківач, рэктар універсітэта з 2005 па 2013 гады Яўгеній Роўба і рэктар купалаўскага ВНУ з 2013 па 2017 гады Андрэй Кароль.
Вітаючы ўдзельнікаў сходу, рэктар універсітэта Ірына Кітурка ўзгадала гісторыю станаўлення ўстановы: ад настаўніцкага інстытута, які вырас у педагагічны інстытут і ў 1978 годзе стаў трэцяй вышэйшай навучальнай установай у Беларусі, якой прысвоілі статус універсітэта.
– Напэўна, на Гродзеншчыне няма ніводнай сям'і, якая не была б звязана з купалаўскім універсітэтам. Прыемна, што і сам Гродзенскі ўніверсітэт - гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае амаль 20 тысяч чалавек. Характэрна, што 2018 год - год 40-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы як універсітэта аб'яўлены ў Беларусі Годам малой Радзімы. Пагадзіцеся, універсітэт і ёсць наша малая Радзіма, наша альма-матэр, - адзначыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. - Універсітэт - гэта наша мінулае, сучаснасць і самае галоўнае - будучыня. За 78 гадоў мы выраслі не проста колькасна: з пяці факультэтаў і 25 кафедраў да 14 факультэтаў і 65 кафедраў. Мы выраслі якасна. Пра гэта сведчаць нашы пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах, давер, аказаны нашымі партнёрамі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганарова, што мы сталі адным з шасці ўніверсітэтаў краіны, якія ўключаны ў рэалізацыю інавацыйнага праекта «Універсітэт 3.0».
Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што ў цяперашні час асноўная мэта ўсёй купалаўскай супольнасці - будаваць універсітэт будучыні, Місія якога - выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял чалавека і ўніверсітэта ў прасторы міжкультурнага дыялогу. Таму што галоўнае ва ўніверсітэце - гэта, перш за ўсё, людзі: выкладчыкі, супрацоўнікі і, вядома, студэнты, без якіх не можа існаваць ніводная ўстанова вышэйшай адукацыі. Менавіта усе яны напаўняюць дзейнасць ВНУ сэнсам і зместам.
–Толькі ўсе разам мы зможам рэалізаваць тое, што задумалі, - констатавала Ірына Кітурка.
Падчас сходу рэктар адзначыла важнасць падтрымання слаўных традыцый універсітэта. І адна з іх - стварэнне кнігі «Летапіс Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы». Напярэдадні 78-годдзя ВНУ была прадстаўлена другая яе частка, якая апавядае пра станаўленне ўстановы ў 1961-1977 гады.
Завяршаючы сваё выступленне, Ірына Кітурка пажадала ўсім дасягнення ўласных мэтаў, шчасця, здароўя. Гармоніі, даўгалецця, як для ўніверсітэта, так і ўсім, хто звязаны з ім.
Словы віншаванні ў адрас ГрДУ імя Янкі Купалы накіраваў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, які кіраваў купалаўскім ВНУ амаль пяць гадоў. Андрэй Дзмітрыевіч пажадаў акадэмічнай супольнасці купалаўцаў маладосці, быць жыццярадаснымі, крэатыўнымі, праслаўляць родны ўніверсітэт у Беларусі і далёка за яе межамі, а галоўнае - берагчы і захоўваць яго традыцыі.
Шэраг супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта былі ўдастоены ўзнагарод рознага ўзроўню: Ганаровых грамат Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровых грамат і грамат Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках урачыстага сходу былі ўзнагароджаны пераможцы рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу і кафедраў. Віншаванні на адрас пераможцаў і з днём нараджэння ўніверсітэта накіравалі першы прарэктар Алег Раманаў, прарэктары па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко і Юрый Бялых, прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько.
Завяршыўся сход святочным канцэртам: перад аўдыторыяй выступіў ансамбль народнай песні факультэта мастацтваў і дызайну «Ясніца», удзельнікі праекта "Міс і Містэр універсітэт - 2018», салісты агульнауніверсітэцкай вакальнай студыі «Уні-song» і студэнт факультэта мастацтваў і дызайну Юрый Рышкель. Павіншаваць купалаўскі ўніверсітэт з 78-годдзем прыйшлі артысты народнага ансамбля беларускай песні і музыкі «Гасцінец» гарадскога цэнтра культуры.