Пераможцам рэйтынгу ўручылі дыпломы ў сямі намінацыях на ўрачыстым сходзе калектыву работнікаў універсітэта, прысвечаным 78-годдзю alma mater.
У намінацыі «Доктар навук» першае месца заняў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка. На другім месцы ў гэтай катэгорыі загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, дацэнт Канстанцін Карпінскі. Трэцяе месца прысуджана загадчыку кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, доктару фізіка-матэматычных навук, дацэнту Аляксандру Грыню.
Першае месца ў намінацыі «Кандыдат навук» заняла загадчык кафедры замежных моў, кандыдат філалагічных навук Святлана Ганчар. Другое месца ў загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Вадзіма Хартоўскага. Трэцяй стала дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, кандыдат фізіка-матэматычных навук Ірына Трыфанава.
Пераможца ў намінацыі «Выкладчык без вучонай ступені» - старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ала Каляга. На другім месцы старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько. На трэцім - старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Аляксандр Кулікоў.
У намінацыі «Малады навуковец» дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Таццяна Гіжук. Другое месца заняў дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Яўгенй Дзірвук. Трэцяе месца ў старэйшага выкладчыка кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, магістра тэхнічных навук Дзмітрыя Лінніка.
У рэйтынгу кафедраў у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» перамагла кафедра матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, загадчыкам якой з'яўляецца Аляксандр Грынь. На другім месцы ў гэтай катэгорыі кафедра рускай філалогіі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара Таццяны Аўтуховіч. Трэцяе месца прысуджана кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, якой кіруе кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вольга Цэхан.
Першай у намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» стала кафедра агульнай фізікі пад кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук, дацэнта Аляксандра Маскевіча. Другой - кафедра тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, загадчык якой доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксей Іваноў. Трэцяе месца ў кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, якой кіруе Вадзім Хартоўскі.
У намінацыі «Ідэалагічная, выхаваўчая і грамадская праца» перамогу атрымала кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, начальнікам якой з'яўляецца палкоўнік Андрэй Лушнеўскі. На другім месцы кафедра выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам дацэнта Анатолія Бурчыка. Трэцяе месца заняла кафедра рускай мовы як замежнай, якую ўзначальвае кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Кавінкіна.
- В номинации «Доктор наук» рейтинга профессорско-преподавательского состава за 2017 год первое место занял заведующий кафедрой гражданского права и процесса, доктор юридических наук, профессор Игорь Мартыненко
- Первое место в номинации «Кандидат наук» заняла заведующий кафедрой иностранных языков, кандидат филологических наук Светлана Гончар
- В номинации «Молодой ученый» третье место у старшего преподавателя кафедры машиноведения и технической эксплуатации автомобилей, магистр технических наук Дмитрия Линника
- В номинации «Молодой ученый» третье место у старшего преподавателя кафедры машиноведения и технической эксплуатации автомобилей, магистр технических наук Дмитрия Линника
- В номинации «Молодой ученый» доцент кафедры экспериментальной и прикладной психологии, кандидат психологических наук Татьяна Гижук
- В номинации «Научно-исследовательская и инновационная деятельность» второй стала кафедра теоретической физики и теплотехники, заведуюет которой доктор физико-математических наук, профессор Алексей Иванов
- Первой в номинации «Научно-исследовательская и инновационная деятельность» стала кафедра общей физики под руководством доктора физико-математических наук, доцента Александра Маскевича
- В номинации «Идеологическая, воспитательная и общественная работа» третье место заняла кафедра русского языка как иностранного, которую возглавляет кандидат филологических наук, доцент Ирина Кавинкина
- В номинации «Идеологическая, воспитательная и общественная работа» победу одержала кафедра теории и организации физической подготовки военнослужащих, начальником которой является полковник Андрей Лушневский