Штогод у пачатку сакавіка ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з наркаманіяй і наркабізнесам. 1 і 2 сакавіка студэнты купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі акцыі «Мы супраць наркотыкаў».
Студэнцкія інфармацыйна-лектарскія групы сумесна з валанцёрамі ўніверсітэта арганізавалі акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. У час мерапрыемства кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў інфармацыйныя буклеты «Дзесяць важкіх прычын, сказаць НЕ наркотыкам». Таксама быў усталяваны адмысловы стэнд, на якім купалаўцы змаглі выказаць меркаванне па дадзенай праблеме, пакінуць галасы «супраць» наркотыкаў на стэндзе, напісаць свой feed-back.
- Организаторы акции "Мы против наркотиков" раздали информационные буклеты студентам
- Акция "Мы против наркотиков" прошла в купаловском университете
- Организаторы акции "Мы против наркотиков" раздали информационные буклеты студентам
- Каждый участник акции узнал о последствиях токсического отравления наркотиками
- Подобные акции дали возможность студентам осознать пагубность наркотического влияния
- Каждый желающий смог оставить отзыв на специальной доске