Урачыстая сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі са студэнткамі устаноў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і навуковай рабоце, спартыўным, культурным і грамадскім жыцці, прайшла ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Ігар Карпенка сустрэўся з самымі актыўнымі і паспяховымі студэнткамі вышэйшых навучальных устаноў краіны, каб павіншаваць і ў іх асобе ўсіх студэнтак з надыходзячым Міжнародным жаночым днём і падзякаваць за актыўнасць. У ліку запрошаных - пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на сустрэчы прадставіла студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017» Аляксандра Радковіч. Дзяўчына ўзнагароджана падзякай Міністэрства адукацыі за дасягненне высокіх вынікаў у грамадскай дзейнасці і мастацкай творчасці.
У рамках мерапрыемства запланавана таксама наведванне музея Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.