Прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых і дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі ў складзе беларускай дэлегацыі з 4 па 8 сакавіка прынялі ўдзел у Днях беларускай адукацыі ў г. Баку (Азербайджан).
Візіт беларускай дэлегацыі быў арганізаваны ў мэтах развіцця супрацоўніцтва з установамі адукацыі і іншымі арганізацыямі Азербайджанскай Рэспублікі і прасоўвання брэнда «Адукацыя ў Беларусі» на рынку адукацыйных паслуг Азербайджана. Прайшла выстава беларускай адукацыі, у якой прынялі ўдзел каля 20 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы расказалі пра спецыяльнасці першай і другой ступені вышэйшай адукацыі, магчымасці працягнуць навучанне ў аспірантуры, а таксама аб Летніх школах у купалаўскім універсітэце.
Для вывучэння вопыту ўкаранення высокіх тэхналогій у адукацыйным працэсе беларуская дэлегацыя наведала навучальныя ўстановы г. Баку. Так, у лік дзесяці ўніверсітэтаў, у якіх пабывалі прадстаўнікі Беларусі, увайшоў Бакінскі славянскі ўніверсітэт, дзе дзейнічае Цэнтр беларускай мовы і культуры. Падарункам Цэнтру ад нашага ўніверсітэта сталі выданні выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы на беларускай мове.
Акрамя таго, Юрый Бялых і Аляксандр Карэўскі наведалі гімназіі і ліцэі г. Баку, дзе абмеркавалі магчымасці падрыхтоўкі да міжнародных алімпіяд пры ўдзеле выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.