На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 14 сакавіка 2018 года, зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры рамана-германскай філалогіі Таццяне Скарабагатай.