Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс патрыятычнага фота і відэа «Радзіма вачыма студэнтаў» праходзіў у два этапы.
Першы - адборачны - адбыўся ва ўсіх ВНУ краіны, у тым ліку і ў купалаўскім універсітэце: экспертная камісія ацэньвала больш за 70 студэнцкіх фота- і відэапрац, прадстаўленых на конкурс.
Экспертным саветам Гродзенскага дзяржаўнага oніверсітэта імя Янкі Купалы для ўдзелу ў наступным этапе конкурсу адабраны 8 работ (4 фатаграфіі і 4відэароліка) купалаўцаў.
Другі этап конкурсу праходзіў у сацыяльнай сетцы Вконтакте, дзе праз галасаванне (шляхам рэпосту на старонкі груп і карыстальнікаў асобна ўзятай працы) былі абраныя лепшыя працы. На галасаванне было прадстаўлена 68 работ з ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Пераможцы вызначаліся па наступных намінацыях (фота- і відэапрацы асобна):
- «Мой выбор - моя Беларусь»;
- «Кем я стану, кем мне быть, чтобы Родине служить»;
- «Миру - МИР!»;
- «Люблю тебя, мой вуз родной!».
Так, месцы ў намінацыі «Мой выбор - моя Беларусь» размеркаваліся наступным чынам:
Відэапрацы
1 месца - БДУІР;
2 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (відэаролік «Беларусь для кожнага» студэнтак 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юліяны Амбрушкевіч і Анастасіі Шаўловіч);
3 месца - БНТУ.
Фотаработы
1 месца - БДАТУ;
2 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (фота «Сэрца» студэнткі 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Аліны Тамашчыка);
3 месца - Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі.
Намінацыя «Кем я стану, кем мне быть, чтобы Родине стужить!»:
Відэапрацы
1 месца - БДУІР;
2 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (відэаролік «Студэнт года» курсанта 4 курса ваеннага факультэта Аляксея Кутафіна і студэнта 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Сяргея Сідарэнка);
3 месца - БНТУ.
Фотаработы
1 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (фота «Сымон Будны» студэнткі 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Крысціны Чурыла);
2 месца - БНТУ;
3 месца - БДАТУ.
Намінацыя «Миру - МИР!»:
Відэапрацы
1 месца - БДУІР;
2 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (відэаролік «Помні пра гэта» выпускніка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Рамана Шамшорика);
2 месца - БНТУ.
Фотаработы
1 месца - Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці;
2 месца - БДАТУ;
3 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (фота «Шырокая краіна мая родная» студэнткі 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Антаніны Санько).
Намінацыя «Люблю тебя, мой вуз родной!»:
Відэапрацы
1 месца - БДУІР;
2 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (видэаролік Студэнцкага медыяцэнтра);
2 месца - БНТУ.
Фотаработы
1 месца - ГрДУ імя Янкі Купалы (фота «Форма майго сэрца» выпускніцы Юліі Быцкевіч);
2 месца - БНТУ;
3 месца - БДАТУ.
У намінацыі «Люблю тебя, мой вуз родной!» перамагло фота «Shape of my heart» выпускніцы ГрДУ імя Янки Купалы Юліі Быцкевіч.
У намінацыі «Кем я стану, кем мне быть, чтобы Родине служить!» перамагло фота студэнткі 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янки Купалы Крыстціны Чурыла.