Мерапрыемства адбылося ў рамках Дзён філалагічнага факультэта і грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя».
– Час правядзення фестывалю дзіцячай кнігі «Я - літаратурны герой» выбраны невыпадкова, - адзначыла кіраўнік грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» Вольга Панькова. - Ён гарманічна ўпісваецца ў каляндар свят і памятных дат: 3 сакавіка святкаваўся Сусветны дзень міру для пісьменніка, 21 сакавіка мы будзем адзначаць Сусветны дзень паэзіі, 2 красавіка - Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 23 красавіка - Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. У цэнтры нашага фестывалю - кнігі-юбіляры 2018 года.
Конкурсная праграма фестывалю прайшла ў форме КВЗ. Удзел у ёй прынялі чатыры каманды: навучэнцы сярэдняй школы № 38 г. Гродна, сярэдняй школы № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання, Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і каманда студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Самымі маленькімі канкурсантамі сталі першакласнікі з Гімназіі № 9 ім. Ф.П. Кірычэнка г. Гродна. Удзельнікі фестывалю паказалі свае веды, кемлівасць і сцэнічнае майстэрства конкурсах «Давайце пазнаёмімся», «Адны толькі дзеці ведаюць, што шукаюць», «Ад двух да пяці» (па аднайменнай кнізе-юбіляры К.І. Чукоўскага), стварэнні буктрэйлера да казкі ў вершах «Мыйдадыр», інсцэніроўцы твораў у сучаснай інтэрпрэтацыі «Ён разумее ўсе на свеце, нават дзіцячыя кніжкі», «Даведайся пра мяне», конкурсе капітанаў, падрыхтоўцы флэш-мобу або плаката-калажа фестывалю. Пераможцам стала каманда філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Усе каманды-удзельніцы адзначаны дыпломамі фестывалю, падарункамі і сувенірамі.
Сувеніры ад саміх удзельнікаў фестывалю - кнігі ручной працы - будуць перададзеныя Васілішкаўскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. «Нашы каманды-удзельніцы ствараюць з усмешкай і дабром. Усе чатыры кнігі напоўнены сапраўднай любоўю да дзіцяці, маленькага чытача; у кожнай - часцінка вялікай душы. Варта падкрэсліць, што дэвізам навучэнцаў і студэнтаў сталі словы: «Месца для добрых спраў - усюды, час для добрых спраў - заўсёды». Маленькі прынц сказаў бы: «Гэта па-сапраўднаму карысна, таму што прыгожа». Кнігі ручной работы будуць перададзены падапечным нашага ўніверсітэта ў Міжнародны дзень абароны дзяцей», - падкрэсліла Вольга Панькова.