Беларускія самбісты на Кубку свету «Мемарыял Анатоля Харлампіева», які праходзіў 22-23 сакавіка ў Маскве, заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды.
Дзве залатыя ўзнагароды ў Маскве ў жаночай каманды Беларусі па самба. Студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч стала першай у катэгорыі да 52 кг, а студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная дамаглася поспеху ў самай цяжкай вазе - звыш 80 кг. Асабісты трэнер дзяўчат - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.
Даведка
Міжнародны турнір «Мемарыял Анатоля Харлампіева» заснаваны ў год правядзення Алімпійскіх гульняў у Маскве. Упершыню ён прайшоў у кастрычніку 1980 года ў спарткомплексе "Дружба" у сталічных Лужніках. У 1983-м годзе спаборніцтву прысвоена катэгорыя «А», гэта значыць, за перамогу спартсмены атрымліваюць званне майстра спорту міжнароднага класа. З 2015 года спаборніцтвы ўвайшлі ў каляндар Кубка свету па самба. Штогод у турніры бяруць удзел больш за трыста атлетаў з 28 краін свету.