На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 28 сакавіка 2018 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне прафесара і вучонае званне дацэнта.
Вучонае званне прафесара прысвоена першаму прарэктару ўніверсітэта Алегу Раманаву.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры спартыўных дысцыплін Юрыю Саку.