Лабараторыя паўторна акрэдытаваная Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі. Атэстат акрэдытацыі будзе дзейнічаць да 2023.
Акрэдытацыя дае права лабараторыі выконваць такія віды работ, як вымярэнне супраціву ізаляцыі апаратаў, сілавых і асвятляльных сетак, другасных ланцугоў пераменнага і пастаяннага току напружаннем да 1000В, вымярэнне супраціву зазямляльнай прылады і ўдзельнага супраціў грунта і іншыя віды работ.
Нагадаем, што лабараторыя праводзіць электрафізічныя вымярэнні, абавязковыя для праверкі адпаведнасці асноўных характарыстык электрычнай сеткі існуючым нормам і праектным дадзеным, а таксама з прафілактычнай мэтай для праверкі працаздольнасці электрычнага абсталявання і электрычных установак.
Вымярэнні праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты, выкарыстоўваючы сучаснае і дакладнае электравымяральнае абсталяванне, уключанае ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь. Таксама лабараторыя аказвае паслугі па рамонце абсталявання і вымяральных прыбораў аптычных, фізіка-хімічных і механічных велічынь.